Беларуская Служба

Расійскія чыноўнікі занепакоеныя атакай на авіябазу Сакі ў акупаваным Крыме

11.08.2022 16:34
Расія не ведае дальнабойных магчымасцяў украінскіх войск па нанясеннм ўдараў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Crimean Head telegram channel Dostawca: PAP/EPA

Асвятленне ў расійскіх СМІ выбухаў на Крыме сведчаць аб тым, што або афіцыйныя асобы Міністэрства абароны Расіі маюць розныя тэорыі наконт нападу, або Крэмль не змог скаардынаваць сваю інфармацыйную аперацыю, заявіў аналітыкі Інстытуту вывучэння вайны (ISW).

У сваю чаргу ўкраінскі бок выкарыстоўвае гэткую «відавочную блытаніну», каб схаваць дальнабойныя магчымасці войск, зазначылі аналітыкі ISW

Апроч таго як пішуць аналітыкі, армія пуціна правяла шматлікія беспаспяховыя атакі на поўнач і паўночны ўсход ад горада Харкава. Таксама, вораг працягвае спробы рушыць наперад у наваколлях горада Данецка.

юл