Беларуская Служба

Лондан адправіць ва Украіну больш ракетных сістэм залпавага агню

11.08.2022 13:36
Вялікабрытанія адправіць ва Украіну яшчэ тры рэактыўныя сістэмы залпавага агню М270, заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес.
Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн УолесEPA/Martin Sylvest DENMARK OUT Dostawca: PAP/EPA.

Дагэтуль брытанцы паставілі ва Украіну тры такія пускавыя ўстаноўкі з ракетамі з далёкасцю да 80 кіламетраў — такой жа, як у амерыканскіх сістэм HIMARS. Бэн Уолес пацвердзіў, што Лондан адправіць ва Украіну яшчэ тры ракетныя ўстаноўкі і значную колькасць ракет.

У Капенгагене брытанскі міністр удзельнічаў у міжнароднай канферэнцыі з саюзнікамі, якія заявілі аб далейшай ваеннай і фінансавай падтрымцы Украіны.

«Вялікабрытанія і міжнародная супольнасць па-ранейшаму выступаюць супраць гэтай незаконнай вайны і будуць падтрымліваць Украіну ў абароне ад уварвання Пуціна», — сказаў брытанскі міністр.

Паводле яго слоў, раней адпраўленыя пускавыя ўстаноўкі РСЗА М270 ужо дапамагаюць Украіне ў атаках на расійскія склады боепрыпасаў і камандныя цэнтры.

юл