Беларуская Служба

Генштаб Узброеных сіл Украіны: Пагроза далейшых нападаў з боку Чорнага мора і Беларусі застаецца

16.08.2022 12:10
У Генштабе Узброеных сіл Украіны заявілі, што расіяне пастаянна атакуюць з паветра і ракетамі абстрэльваюць грамадзянскія аб'екты.
Украінскі жаўнерPAP/Vladyslav Karpovych

У Генштабе Узброеных сіл Украіны заявілі, што расіяне пастаянна атакуюць з паветра і ракетамі абстрэльваюць грамадзянскія аб'екты. Пагроза далейшых нападаў з боку Чорнага мора і Беларусі застаецца.

Прэсавы сакратар Генеральнага штабу Аляксандр Штупун у ранішнім дакладзе на 174-ы дзень расійскай агрэсіі паведаміў, што агрэсары напалі ў тым ліку на Харкаўскую вобласць:

-У Харкаўскай вобласці праціўнік вёў артылерыйскі і рэактыўны агонь па раёнах Канстанцінаўкі, Рцішчаўкі, Сасніўкі, Пітомніка і Рускіх Тышках.

Цягам апошніх сутак расіяне таксама абстралялі раёны Чарнігаўскага і Сумскага раёнаў, а таксама наваколлі Славянска, Краматорска, Бахмута і Аўдзееўкі. Акупанты штурмам узялі нафтаперапрацоўчы завод у Лісічанску і вёску Зялёны Гай Тарнопальскага раёна, дзе панеслі значныя страты і адышлі.

Украінская выведка паведаміла, што расіяне ўтрымліваюць свае падраздзяленні ў памежных раёнах Бранскай і Курскай абласцей. Два караблі ў Чорным моры таксама павінны быць гатовыя да прымянення высокадакладнай зброі.

ав

За мінулыя суткі расійскія войскі страцілі на поўдні Украіны 23 вайскоўцы

16.08.2022 10:41
Расійскія войскі спрабавалі атакаваць, каб палепшыць свае пазіцыі, але беспаспяхова.