Дзяржсакратары і дарадцы прэзідэнтаў дзесяці краін сустрэліся ў Кіеве, каб абмеркаваць рэгіянальную супрацу. Польшчу прадстаўляюць дзяржсакратар, кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах і дарадца прэзідэнта Рафал Кос. Пра сустрэчу Якуб Кумах паведаміў у адной з сацыяльных сетак.
У перамовах бяруць удзел прадстаўнікі Украіны, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, Малдовы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Ініцыятарам сустрэчы з'яўляецца кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак.
IAR PR/нг