Беларуская Служба

Зяленскі: Украіна стабілізуе сітуацыю ў Харкаўскай вобласці

20.09.2022 08:47
Прэзідэнт Украіны сказаў таксама, што акупантам і калабарантам даюцца дзве магчымасці.
Аўдыё

Сёння 208 дзень вайны Расіі супраць Украіны.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў апошнім звароце да ўкраінцаў сказаў, што Украіна стабілізуе сітуацыю ў Харкаўскай вобласці.

«Зараз вельмі важныя тэмпы стабілізацыі на вызваленых тэрыторыях. Тэмпы руху нашых войскаў. Тэмпы аднаўлення нармальнага жыцця на вызваленай тэрыторыі», адзначыў Зяленскі. Ён сказаў таксама, што акупантам і калабарантам даюцца дзве магчымасці.

- Уцёкі з нашай зямлі, або палон. У калабарантаў варыянты падобныя. Яны або папробуюць уцячы, але не вядома, ці Расія іх упусціць на сваю тэрыторыю, нават, калі дала ім свой пашпарт. Або калабаранты будуць асуджаныя згодна з дзейсным заканадаўствам Украіны.

Зяленскі падзякаваў нацыянальнай паліцыі за хуткае аднаўленне правапарадку на нядаўна вызваленай тэрыторыі.

яс