Беларуская Служба

Літва, Латвія і Эстонія з учорашняга дня адмовілі ва ўездзе амаль сарака грамадзянам Расіі

20.09.2022 15:05
Найбольш турыстаў з Расіі імкнуліся трапіць у Літву.
Flaga Litwy
Flaga LitwyNovikov Aleksey/ Shutterstock

З учорашняга дня Літва не пусціла 26 грамадзян Расіі, Латвія – трох, а эстонцы адмовілі ва ўездзе дзесяці чалавекам.

Літоўскія памежныя службы паведамляюць, што адначасова мяжу Літвы перасеклі амаль паўтары тысячы расіян, якім гэта было дазволена. Усё ж у два разы менш, чым тыдзень таму. Пакуль ніякіх інцыдэнтаў паміж памежнікамі і непрапушчанымі людзьмі не зафіксавана.

Рашэнне Вільні, Рыгі і Таліна звязана з дадатковымі абмежаваннямі для расійскіх турыстаў. З учорашняга дня яны дзейнічаюць у краінах Балтыі і Польшчы.

Улады тлумачаць гэтыя дзеянні страхам за нацыянальную бяспеку і звяртаюць увагу на маральныя праблемы, звязаныя з агрэсіяй Расіі супраць Украіны.

Абмежаванні не распаўсюджваюцца, у прыватнасці, на візіты з гуманітарнымі мэтамі і на ўезд асоб, якія пераследуюцца па палітычных матывах.

яс