У рамках абмену ваеннапалоннымі Расія вызваліла 215 зняволеных украінцаў. Сярод іх і героі абароны Марыупалю. У абмен на сваіх вайскоўцаў украінскі бок перадаў Расіі больш за 50 чалавек – у асноўным ваенных, а таксама Медведчука.
З палону вярнуліся камандзір палка «Азоў» Дзяніс Пракапенка і яго намеснік Святаслаў Паламар. Таксама расіяне перадалі камандзіра 36-й брыгады марской пяхоты Сяргея Воліна і іншых вайскоўцаў, якія гераічна абаранялі марыупальскі металургічны камбінат «Азоўсталь». Сярод вызваленых – 108 вайскоўцаў палка «Азоў», а таксама іншых фармаваньняў – Нацыянальнай гвардыі, паліцыі і памежнай аховы.
Абмен палоннымі адбыўся ў некалькі этапаў. Паводле Андрэя Ермака, у Расію вярнуліся 55 расійскіх вайскоўцаў, а таксама Віктар Медведчук – былы ўкраінскі прарасійскі палітык, алігарх і сябар, «кум» Уладзіміра Пуціна.
Пасля вызвалення камандзіраў абаронцаў «Азоўсталі» з імі паразмаўляў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Іх абмен адбыўся ў Турцыі пад пратэкцыяй турэцкага прэзідэнта Эрдагана.
IAR/нг