Беларуская Служба

Германія перадасць Украіне дадатковыя САУ PzH 2000 і РСЗА MARS II

12.10.2022 18:55
Тэхніка будзе адпраўленая ва Украіну ў бліжэйшыя некалькі тыдняў.
    Mars
Рэактыўная сістэма залпавага агню Mars нямецкай вытворчасціYouTube/screen

Германія абавязалася перадаць Украіне дадатковыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі (САУ) Panzerhaubitze 2000 і рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) MARS II. Пра гэта Міністэрства абароны Германіі паведаміла ў сетцы Twitter.

Абароннае ведамства зазначыла, што тэхніка будзе адпраўленая ва Украіну ў бліжэйшыя некалькі тыдняў.

Сёння, 12 кастрычніка, у Брусэлі прайшло пасяджэнне кантактнай групы па абароне Украіны. У яе ўваходзяць паўсотні краінаў, якія ваенна падтрымліваюць Кіеў. У сустрэчы прыняў удзел міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Таксама сёння ў Брусэлі прайшло пасяджэнне міністраў абароны членскіх краін НАТА.

вс