Беларуская Служба

У Харкаўскай вобласці ўкраінскія службы эксгумавалі целы больш за 600 мірных жыхароў

18.10.2022 10:50
Міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі паведаміў, што іх ідэнтыфікацыя працягваецца, астанкі аналізуюцца на ДНК.
         600
У Харкаўскай вобласці ўкраінскія службы эксгумавалі целы больш за 600 мірных жыхароўFoto: PAP/Viktor Kovalchuk

У вызваленай ад кантролю расійскіх войскаў Харкаўскай вобласці ўкраінскія службы эксгумавалі целы больш за 600 мірных жыхароў.

Міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі паведаміў, што іх ідэнтыфікацыя працягваецца, астанкі аналізуюцца на ДНК.

Каб паскорыць працэс, украінскі парламент прыняў закон, які спрашчае працэдуру праверкі і дазволіць вызначыць, якія ахвяры былі закатаваныя расіянамі.

Дзяніс Манастырскі паведаміў, што ва ўсіх вызваленых ад акупантаў рэгіёнах украінскія службы знаходзяць масавыя пахаванні мірных жыхароў і месцы іх катаванняў. Ён падкрэсліў, што свет павінен усведамляць маштабы ваенных злачынстваў расіян.

IAR/яс