Беларуская Служба

«Я сваім голасам падтрымаў тэрарызм». Красамоўныя плакаты з'явіліся на дзвярах кабінетаў еўрадэпутатаў

24.11.2022 14:17
Такія плакаты былі расклееныя на дзвярах кабінетаў 54 еўрадэпутатаў, якія прагаласавалі супраць прыняцця рэзалюцыі аб прызнанні Расіі спонсарам тэрарызму.
    .
«Я сваім голасам падтрымаў тэрарызм». Красамоўныя плакаты з'явіліся на дзвярах кабінетаў еўрадэпутатаўPolskie Radio/Beata Płomecka

На дзвярах кабінетаў еўрадэпутатаў, якія выступілі супраць прыняцця ў сераду ў Еўрапарламенце рэзалюцыі аб прызнанні Расіі тэрарыстычнай дзяржавай, ноччу зʼявіліся плакаты з выявай Пуціна і надпісам «Я сваім голасам падтрымаў тэрарызм».

Такія плакаты былі расклееныя на дзвярах кабінетаў 54 еўрадэпутатаў, якія прагаласавалі супраць прыняцця рэзалюцыі аб прызнанні Расіі спонсарам тэрарызму.

Еўрапарламент у сераду прыняў рэзалюцыю аб прызнанні Расіі дзяржавай-спонсарам тэрарызму. Аднак у гэтым пытанні еўрадэпутаты не былі аднадушныя. «За» прагаласавалі 494 чалавек, 58 было «супраць» і 44 устрымаліся. Рэзалюцыю падтрымалі ўсе польскія дэпутаты Еўрапарламента.

Еўрапарламент патрабуе спынення ўсіх ваенных дзеянняў расійскіх сіл, у прыватнасці нападаў на жылыя раёны і грамадзянскую інфраструктуру, а таксама вываду ўсіх узброеных сіл і ваеннай тэхнікі з усёй тэрыторыі Украіны. Еўрадэпутаты заклікаюць спыніць прымусовую дэпартацыю ўкраінскага мірнага насельніцтва і прымусовае ўсынаўленне ўкраінскіх дзяцей, а таксама вызваліць усіх затрыманых ва Украіне.

Polskie Radio 24/яс