Беларуская Служба

У Крывым Рогу расійскае ракета забіла малога хлопца разам з сям'ёй

17.12.2022 10:26
У выніку расійскай ракетанай атакі на горад пацярпелі трынаццаць чалавек – у тым ліку чацвёра дзяцей.
Разбор завалаў пасля расійскага абстрэлуPAP/Eugene Titov

Ва ўкраінскім Крывым Рогу пад абломкамі трохпавярховага дома, які трапіў пад расейскую ракету, ратавальнікі знайшлі цела дзіцяці. У выніку ўчорашняга масіраванага абстрэлу роднага горада прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага загінулі чатыры чалавекі, паведаміў кіраўнік Крыварожскай ваеннай адміністрацыі Аляксандр Вілкул:

-Загінула 64-гадовая жанчына і яе сямʼя – бацька і маці, якім было крыху больш за 30 гадоў. Цяпер знайшлі цела паўтарагадовага сына. Другое дзіця – крыху старэйшы хлопчык – быў выратаваўся, бо застаўся ў бабулі ў сельскай мясцовасці, асірацеў.

Аляксандр Вілкул дадаў, што ў выніку расійскай ракетанай атакі на горад пацярпелі трынаццаць чалавек – у тым ліку чацвёра дзяцей.

iar/эж

У Херсоне выяўленая катоўня, у якой расіяне здзекаваліся над дзецьмі

16.12.2022 09:43
Расіняе іх збівалі, пагражалі смерцю і кармілі толькі раз на дзень, трымаючы ў невыносных умовах.

Больш за 60 ракетаў расіняе зноў выпусцілі па Украіне

16.12.2022 11:08
 Харкаў і Палтава засталіся без святла.