Беларуская Служба

Украіна нанесла ўдар па вайсковай базе на акупаваным Крыме

30.12.2022 08:15
Гэта найбуйнейшая база акупацыйных войскаў на паўвостраве.
Refat Czubarow
Refat CzubarowKrysja / Shutterstock.om

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па авіябазе ў Джанкоі на поўначы акупаванага Крыма. Гэта найбуйнейшая база акупацыйных войскаў на паўвостраве. Паводле выведкі, у комплексе базуецца каля 750 адзінак баявой тэхнікі.

Старшыня татарскага ўраду Мэджліса Рэфат Чубараў падкрэслівае стратэгічнае значэнне базы, праз якую агрэсар перакідвае сваю тэхніку ў акупаваныя раёны:

- У раёне Джанкоя акупанты стварылі вайсковы хаб, дзе канцэнтруюць тэхніку, якая паступае з Расіі на акупаваную тэрыторыю Крыма. Адтуль яны накіроўваюць яе ў Херсон, Запарожжа.

Першыя ўкраінскія атакі на авіябазу ў Джанкоі адбыліся ў сярэдзіне жніўня. Тады быў знішчаны склад боепрыпасаў. Тым часам акупанты пачалі будаўніцтва інжынерных умацаванняў на тэрыторыі акупаванага Крыма. Трывогу агрэсара выклікае эвакуацыя правабярэжжа Дняпра.

IAR/аз

Расія ўчыніла масавы ракетны абстрэл Украіны

29.12.2022 09:45
Кіраўніцтва Украіны гаворыць, што можа быць выпушчана да ста ракет, атакі чакаюцца хвалямі.

Украінцы вядуць наступ у раёне Крэмянной Луганскай вобласці

29.12.2022 14:46
Украінцы вядуць наступ на Крэмянную Луганскай вобласці. Гэта стратэгічна важны горад для наступу на акупаваны Расіяй Данбас.