Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ўчора ўкраінскія вайскоўцы збілі 54 расійскія ракеты і 11 ударных беспілотнікаў. Учора вораг зноў масава абстрэльваў украінскія гарады. Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што расійскія атакі бессэнсоўныя:
- З кожным такім ракетным ударам Расія толькі ўсё глыбей і глыбей заходзіць у тупік. У іх менш ракет. Статус найбуйнейшай тэрарыстычнай дзяржавы ў свеце будзе мець наступствы для Расіі і яе грамадзян яшчэ доўга. І кожная ракета толькі пацвярджае, што ўсё гэта павінна скончыцца судом.
Прэзідэнт Зяленскі таксама паведаміў, што ўвечары з-за расійскіх абстрэлаў у большасці рэгіёнаў Украіны адбыліся адключэнні электраэнергіі. Найбольшыя праблемы фіксаваліся ў Кіеўскай, Львоўскай, Адэскай, Херсонскай і Закарпацкай абласцях.
IAR/аз