Беларуская Служба

З расійскага палону вярнуліся 140 украінскіх абаронцаў

31.12.2022 17:44
У рамках абмену палоннымі ў Расію вярнуліся 82 вайскоўцы агрэсара.
:
фота:Тэлеграм-канал А. Ермака

У суботу, у апошні дзень 2022 году, з расійскага палону на радзіму вярнуліся 140 украінскіх вайскоўцаў і афіцэраў. Сярод вызваленых былі абаронцаў Марыупалю і вострава Змяіны ў Чорным моры, паведаміў у Telegram кіраўнік офісу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ермак.

«У Новы год мы не толькі адбіваем ракетныя атакі ворага, але і вяртаем нашых людзей. Гэта яшчэ адзін вялікі абмен (палоннымі), які нам удалося правесці. (...) Бацькі і сыны, якія разам прабывалі ў палоне, вярнуліся, у тым ліку з Бахмутскага напрамку», – паведаміў Ермак.

Палітык удакладніў, што ўлады Кіева вызвалілі 82 вайскоўцаў сухапутных войскаў, 22 чалавекі служаць у Нацыянальнай гвардыі, 15 – у войсках тэрытарыяльнай абароны, 11 – у ВМС, а таксама 10 памежнікаў. На Радзіму вярнуліся 132 мужчыны і восем жанчын. Сярод вызваленых 22 афіцэры.

«Мы ўсіх вернем. Інакш не будзе. Сардэчна вітаем дома, дарагія», – дадаў палітык.

У Мінабароны ў Маскве паведамілі, што ў рамках абмену палоннымі ў Расію вярнуліся 82 вайскоўцы агрэсара, перадае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

PAP/Тэлеграм-канал А. Ермака/нг