З 5 студзеня ў Расіі рыхтуюцца закрыць межы для выезду расіян ва ўзросце да 55 гадоў з тэрыторыі Расіі і Беларусі, сцвярджае кіраўнік галоўнага ўпраўлення выведкі Узброеных сіл Украіны Кірыл Буданаў.
Днём раней міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у відэазвароце да расійскіх ваеннаабавязаных заявіў, што на пачатку студзеня Расія абвесціць чарговую хвалю мабілізацыі і закрые межы для мужчын, паведамляе «Свабода».
«Я дакладна ведаю, што ў вас застаўся прыкладна адзін тыдзень, пакуль яшчэ ёсць хоць нейкі выбар. На пачатку студзеня расійскія ўлады закрыюць межы для мужчын, потым абвесцяць ваеннае становішча і пачнуць чарговую хвалю мабілізацыі. Межы таксама будуць закрытыя і ў Беларусі», – сказаў Аляксей Рэзнікаў у звароце 30 снежня.
аз