Беларуская Служба

«Газпром» паведаміў пра падзенне экспарту

02.01.2023 20:33
Даходы ад падаткаў і збораў на газ і нафту складаюць амаль палову даходаў бюджэту Расіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Экспарт газу з Расіі ў краіны па-за межамі СНД дзяржаўным «Газпромам» скараціўся ў 2022 годзе больш чым на 45 працэнтаў у параўнанні з 2021 годам. Гэта зніжэнне з больш за 185 млрд кубаметраў да амаль 101 млрд кубаметраў. Дадзеныя прадставіла сама расійская кампанія. Раней «Газпром» заяўляў, што разам са зніжэннем попыту скарачае здабычу. Са студзеня да сярэдзіны снежня яна ўпала амаль на 20%.

Пасля агрэсіі супраць Украіны Расія пачала хутка губляць свае газавыя рынкі. Спроба прымусіць еўрапейскія краіны плаціць за газ у рублях прывяла да таго, што Расія сама прыпыніла экспарт газу, напрыклад, у Польшчу, Фінляндыю і Балгарыю. У сваю чаргу краіны Еўрасаюза знайшлі новых пастаўшчыкоў блакітнага паліва і дынамічна развіваюць альтэрнатыўныя расійскай крыніцы паставак газу.

Між тым, даходы ад падаткаў і збораў на газ і нафту складаюць амаль палову даходаў бюджэту Расіі. Акрамя таго, разам з эканамічным крызісам у краіне назіраецца падзенне даходаў ад спажывання і падаходных падаткаў.

IAR/аз

Расія становіцца больш лагоднай на фоне стратаў на рынку газу і нафты

27.12.2022 11:14
Расіяне ў наступным годзе могуць страціць траціну продажаў вуглевадародаў, таму думаюць пра магчымасць аднаўлення паставак газу праз Ямал, які праходзіць праз Польшчу.