Беларуская Служба

Дзясяты пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўступіў у сілу

26.02.2023 08:31
Еўрасаюз заблакаваў актывы больш за 120 чалавек, кампаній і ўстановаў з Расіі.
Дзясяты пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўступіў у сілу Foto: PAP/EPA/Filip Singer

Учора ўвечары ў сілу ўступіў чарговы – дзясяты пакет санкцый ЕС супраць Расіі за вайну ва Украіне. Да яго быў далучаны, так званы «чорны сьпіс». Актывы 121 чалавека, кампаніі і ўстановы з Расіі былі заблакаваныя ў ЕС. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка:

- У санкцыйны спіс увайшлі, у тым ліку, чатыры асобы, адказныя за выкраданне ўкраінскіх дзяцей, іх вываз у глыб Расіі і прымусовае ўсынаўленне там. Польшча лічыць, што абмежаванні павінны распаўсюджвацца, як мінімум, на 30 чалавек і ўстаноў. Акрамя таго, у спісе апынуліся два баевікі з «Групы Вагнера». Ёсць і крамлёўскія прапагандысты – журналісты і пісьменнікі, у тым ліку, Марына Ахмедава, а таксама члены Савета Федэрацыі і Дзярждумы, намеснікі міністраў з шэрагу ведамстваў, прадстаўнікі падкантрольных Расіі ўладаў на акупаваных тэрыторыях Украіны, пракуроры і адвакаты. Калі гаворка ідзе расійскія кампаніi, то сярод забароненых апынуліся суб’екты ваеннай прамысловасці, будаўнічай і страхавой галінаў, а таксама суднабудаўнічай і касмічнай. У спіс таксама ўвайшла суднаходная кампанія з Дубая, якая дапамагае расійскім танкерам абыходзіць нафтавыя санкцыі ЕС.

IAR/аз




Польшча – лідар у ЕС, калі гаворка ідзе пра жорсткасць санкцый супраць Расіі

22.02.2023 11:55
Амбасадар Польшчы ў Еўрасаюзе запэўнівае, што Польшча супраць аслаблення санкцый.