Беларуская Служба

Чэхі прадэманстравалі сваю падтрымку Украіне

26.02.2023 12:31
Некалькі тысяч чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў падтрымку Украіны ў Празе
Некалькі тысяч чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў падтрымку Украіны ў ПразеPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у дэманстрацыі і канцэрце ў падтрымку Украіны, якія ўчора прайшлі ля ўкраінскай амбасады ў Празе. Арганізатары мерапрыемства заклікалі ўдзельнікаў прыносіць з сабой ліхтарыкі, якія будуць перададзеныя ва Украіну. Канцэрт адкрыў новаабраны прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павел:

- З аднаго боку, гэта сумная гадавіна, бо гаворка ідзе пра вайну, якая нясе велізарную колькасць ахвяр і матэрыяльных страт. З іншага боку, цешыць тое, што Украіна гераічна абараняецца і ёй дапамагаюць краіны Захаду. Прэзідэнт Пуцін не атрымаў таго, чаго хацеў.

Новаабраны прэзідэнт Чэхіі параўнаў Украіну да Чэхаславакіі 1938 і 1939 гадоў, а Уладзіміра Пуціна – да Гітлерам. Палітык падкрэсліў, што Гітлер таксама выкарыстоўваў у сваёй дзейнасці нацыянальныя меншасці.

IAR/аз

Расійская апазіцыя запэўнівае, што хоча краху рэжыму Пуціна

24.02.2023 12:30
Найбольш расіян збеглі з краіны пасля таго, як 21 верасня Уладзімір Пуцін абвясціў мабілізацыю.