Беларуская Служба

Украінцы плануюць пабудаваць новую «Мрыю»

27.02.2023 16:22
Адзіны экзэмпляр «Мрыі» быў знішчаны Расіяй у першыя дні вайны.
Obecnie trwają prace projektowe nad odbudową Antonowa An-225
Obecnie trwają prace projektowe nad odbudową Antonowa An-225EvrenKalinbacak/ Shutterstock

Авіяканструктары дзяржаўнага прадпрыемства «Антонаў» працуюць над стварэннем новага самалёта «Мрыя». Цяпер працягваецца дэмантаж фюзеляжа разбуранага самалёта, расказаў у сюжэце ТСН генеральны канструктар «Антонава» Уладзіслаў Уласік.

Паводле яго слоў, спецыялісты шукаюць уцалелыя дэталі і элементы канструкцыі, каб выкарыстаць іх у новым самалёце.

Новы Ан-225, які будзе створаны на базе недабудаванага брата-блізнюка «Мрыі», знешне амаль не будзе адрознівацца ад знішчанага самалёта, але ўнутры гэта будзе новы самалёт з самым сучасным абсталяваннем.

Новая «Мрыя» будзе яшчэ больш магутнай і лягчэйшай за папярэдні самалёт мінімум на 10 тон. Судна зможа браць на борт больш грузу і ляцець даўжэй ды далей.

Адзіны экзэмпляр «Мрыі» быў знішчаны Расіяй у першыя дні вайны.

вс