Беларуская Служба

Украінскія войскі вядуць жорсткія баі за ўтрыманне Бахмута ў Данецкай вобласці

28.02.2023 17:11
Расіяне спрабуюць адрэзаць горад ад паставак і ўзяць яго.
 ,
Украінскія жаўнеры, Данецкая вобласцьPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Найбольш складаная сітуацыя склалася на поўнач ад Бахмута, дзе расійскае камандаванне кінула ў бой вагнераўскія ўдарныя атрады, каб замкнуць кальцо акружэння. Атакі вядуцца вельмі інтэнсіўна, нягледзячы на вялікія страты. Паводле ацэнак украінскага штаба, штодня гінуць ад 800 да 1000 расійскіх вайскоўцаў. Прэс-афіцэр 10-й асобнай горнастралковай брыгады, якая абараняе горад, Мікіта Шандыба кажа, што, спрабуючы акружыць горад, расійскае войска дзейнічае практычна бязладна.

-Сітуацыя вельмі складаная, але мы стараемся яе кантраляваць. Нашы хлопцы гераічна абараняюцца. Расіяне нясуць вялікія людскія страты. Яны выкарыстоўваюць тактыку нападу невялікімі групамі па дваццаць чалавек у розных месцах. Яны ад гэтага нічога не выйграюць. Яны ўвогуле не выкарыстоўваюць бранявую зброю. Здаецца, яны ў цемры намацваюць, які ўчастак фронту найменш абаронены.

Ва ўкраінскім штабе чакаюць, што расіяне працягнуць спробы прарыву фронту на гэтым участку, бо прыцягваюць новыя войскі ў раён Бахмута.

ав

За апошнія суткі ўкраінцы адбілі больш за 60 атак

28.02.2023 12:31
Украінскія ўлады паведамляюць, што найбольш складаная сітуацыя ў раёне Бахмута.

Італьянская выведка: Расійскія кібератакі супраць краін NATO будуць узмацняцца

28.02.2023 14:52
Расіяне рыхтуюцца да доўгай вайны ва Украіне, прымяненне імі ядзернай зброі здаецца малаверагодным – такія высновы апублікаванага ў аўторак дакладу італьянскіх спецслужбаў для парламента.