Беларуская Служба

Упершыню спачатку вайны адбылася сустрэча Блінкена і Лаўрова

02.03.2023 19:14
 Як паведамілі высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі, сустрэча ў Дэлі працягвалася прыкладна 10 хвілін.
   , , 2  2023 .
Саміт «Вялікай дваццаткі» , Дэлі, 2 сакавіка 2023 г. Фота: PAP/EPA/RUSSIAN FOREIGN MINISTRY PRESS SERVICE / HANDOUT

У Індыі на палях саміту «Вялікай дваццаткі» у чацвер, 2 сакавіка адбылася кароткая сустрэча Дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Як паведамілі высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі, сустрэча ў Дэлі працягвалася прыкладна 10 хвілін.

Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў, які выступаў на ўмовах ананімнасці, паведаміў, што Блінкен падчас гутаркі падкрэсліў тры важныя пункты. Дыпламат адзначыў, што падтрымка Злучанымі Штатамі Украіны будзе працягвацца столькі, колькі спатрэбіцца для таго, каб пакласці канец вайне. Дзяржсакратар таксама заклікаў Расію перагледзець яе рашэнне аб прыпыненні ўдзелу ў Дагаворы СНУ-3. Апроч гэтага Блінкен заклікаў Лаўрова вызваліць затрыманага грамадзяніна ЗША Пола Уілана, які быў арыштаваны ў Расіі ў 2018 годзе.

У дзяржсакратара ЗША не склалася ўражанне, што пасля абмеркавання ў бліжэйшы час у пазіцыі Расіі адбудуцца змены, сказаў амерыканскі чыноўнік, які адмовіўся апісаць рэакцыю Сяргея Лаўрова.

iar/voa/эж