Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна адкажа на расійскі ракетны абстрэл Запарожжа, у выніку якога загінулі прынамсі мірныя жыхары. Украінскі лідар у сваім звароце, апублікаваным у сацыяльных сетках, заявіў, што адказ Украіны будзе таксама насіць ваенны характар.
- На зверскі ракетны ўдар Запарожжа будзе наш адказ – як вайсковы, так і юрыдычны. Акупант непазбежна павінен адчуваць нашу сілу – сілу справядлівасці ў поўным сэнсе гэтага слова. Хачу падзякаваць усім нашым выратавальнікам, якія расчышчалі завалы пасля разбурэння снарадам квартала. Удалося выратаваць 11 чалавек, больш за 70 атрымалі дапамогу.
Учора расійскія ракеты С-300 трапілі ў пяціпавярховы дом у Запарожжы. Будынак часткова разбураны, а бліжэйшыя жылыя дамы і аўтамабілі мясцовых жыхароў пашкоджаныя абломкамі і выбуховай хваляй. У выніку абстрэлу загінулі пяць чалавек. Ліквідацыя наступстваў працягваецца ўжо больш за суткі.
iar/УНІАН/нг