Беларуская Служба

У сеціва злілі чарговы запіс гутаркі расійскіх алігархаў, якія лаяць Пуціна

26.04.2023 11:19
З размовы можна пачуць шэраг цікавых заяваў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/niekverlaan

У сеціве з'явіўся зліў запісу размовы расійскіх мільярдэраў Рамана Трацэнкі і Мікалая Матушэўскага. З размовы можна пачуць шэраг цікавых заяваў. Асноўныя ідэі наступныя:

- Не трэба ўспамінаць, што было ў Расіі, таму што гэтага ўжо няма і не будзе.

- У Расіі за 10 гадоў усё ўпадзе ў 2 разы.

- Пуцін кожны год гаворыць адно і тое ж: «Гэта дрэнны год, але мы ўсе пераможам, усе навокал ворагі», – і так ужо 20 гадоў.

- Як можа жыць краіна, дзе адзінай ідэалогіяй зʼяўляецца зараблянне бабак і ўтрыманне ўлады адной групай людзей?

- Яны (улада РФ) памруць у нейкі момант і не пакінуць за сабой нічога. Гэта проста будзе выпаленая пустыня.

Афіцыйна сапраўднасць аўдыязапісу пацверджаная не была.

УНІАН/нг