Маскоўскаму патрыярху Кірылу забаранілі ўезд у Чэхію. Кіраўнік РПЦ, які адкрыта падтрымлівае рэжым Уладзіміра Пуціна і ўварванне Расіі ва Украіну, стаў першым чалавекам у нацыянальным санкцыйным спісе Чэхіі.
Уключэнне ў нацыянальны санкцыйны спіс таксама азначае для патрыярха Кірылы забарону на праводжанне фінансавых аперацый у Чэхіі і замарожванне любых актываў у краіне.
Міністр замежных справаў Ян Ліпаўскі нагадаў, што праваслаўны іерарх ужо пад санкцыямі ў Вялікабрытаніі, Канадзе, Украіне і Літве:
- У сваіх публічных выступах ён падтрымлівае вайну ва Украіне і апраўдвае зверствы расійскіх вайскоўцаў. Гэта відавочныя прычыны, па якіх урад прыняў такое рашэнне.
Санкцыі супраць Маскоўскага патрыярха сталі магчымымі дзякуючы так званаму акту Магніцкага, які ўступіў у сілу ў Чэхіі на пачатку года. Правілы дазваляюць ужываць абмежаванні ў дачыненні да асоб і арганізацый, якія не ўваходзяць у санкцыйныя спісы ЕС.
Рашэнне аб прымяненні нацыянальных санкцый прымае ўрад па прапанове Міністэрства замежных спраў.
IAR/аз