Беларуская Служба

Чатыры асобы загінулі ў Партугаліі, верагодна, з-за сваркі за галубоў

30.04.2023 13:26
Паліцыя пацвердзіла смерць чатырох мужчын ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Marcus_Trapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чатыры чалавекі загінулі ў нядзелю раніцай у выніку страляніны ў Сетубале на захадзе Партугаліі, у 45 км на поўдзень ад Лісабона. Зламыснік скончыў жыццё самагубствам.

Як паведаміў камісар Андрэя Гансалвес з паліцыі Сетубала, трагічнае здарэнне адбылося каля 8.00 раніцы ў маёнтку Белу-Арызонці, недалёка ад выезду, дзе размяшчалася прыватная ферма галубоў.

«Паліцыя пацвердзіла смерць чатырох мужчын ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Расследаванне працягваецца», – сказаў Гансалвес.

Паводле дадзеных спецслужбаў, мужчына, які застрэліў трох чалавек, скончыў жыццё самагубствам на месцы злачынства. Яго цела знайшлі каля загінулых, ля галубятні.

Як паведамляюць партугальскія СМІ, стральба, верагодна, не была звязана з дзейнасцю мясцовых злачынных груповак. Верагодным матывам злачынства, як яны падазраюць, была сварка з-за галубоў, якія належалі адной з ахвяраў страляніны.

PAP/нг