«У Беларусі я жыла ў страху кожны дзень, першы перыяд у Нарвегіі таксама, цяпер лепш», – сказала Пінчук у інтэрв'ю. Яе адрас пражывання хаваецца.
Жонка Бяляцкага патлумачыла, што знаходзіцца ў Нарвегіі па прачыне праблем з уласным здароўем і не ведае, колькі прабудзе ў эміграцыі. Пры гэтым яна падкрэсліла, што працягвае змагацца за вызваленне мужа.
«Пакуль я з ім не кантактую. Я вельмі баюся таго, што з ім цяпер адбываецца», – прызналася яна.
На пачатку траўня Бяляцкага перавялі ў калонію ў Горках. У сакавіку кіраўніка Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна» асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі.
У Осла 10 снежня 2022 года Наталля Пінчук, атрымліваючы Нобелеўскую прэмію міру, выступіла з прамовай ад імя мужа, якая складалася з яго нататак і ранейшых выказванняў. Рэжым Лукашэнкі не дазволіў Бяляцкаму напісаць прамову.
«Нобелеўская прэмія дастаецца ўсім маім сябрам, праваабаронцам, усім грамадзянскім актывістам, дзясяткам тысяч беларусаў, якія перажылі збіццё, катаванні, арышты і зняволенне», – працытавала Наталля словы Алеся Бяляцкага.
PAP / вх