Беларуская Служба

Расіяне імкнуцца зрабіць з Аўдзееўкі другі Бахмут

28.05.2023 18:03
Не маючы поспехаў на перадавой, яны проста руйнуюць горад. 
 ,
Віталій Барабаш, начальнік Аўдзееўскай Вайсковай адміністрацыікрыніца: https://www.youtube.com/watch?v=rIXDk7AiszU

Расіяне кожную ноч абстрэльваюць Аўдзееўку. Расія імкнецца з Аўдзееўкі зрабіць другі Бахмут і прымяняе падобную тактыку, адзначыў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону Віталій Барабаш начальнік Аўдзееўскай Вайсковай адміністрацыі

- Тактыка ў іх нязменная. Не маючы поспехаў на перадавой, яны проста руйнуюць горад. Я ўжо не памятаю такіх дзён, каб па горадзе не адбываліся авіяракетныя ўдары. Кожны дзень мінімальна чатыры, максімальна – некалькі месяцаў таму – 20 ракетных удараў па горадзе за суткі. У сярэднім 6-8 кожнага дня. На жаль ёсць людзі, якія застаюцца пад заваламі.

Начальнік Аўдзееўскай Вайсковай адміністрацыі Віталій Барабаш адзначыў, што ў некаторых выпадках немагчыма разабраць гэтыя завалы, бо ў горадзе не хапае выратавальнай тэхнікі. Яе немагчыма прывезці ў горад, таму што расіяне абстрэльваюць да 20 км дарогі да Аўдзееўкі.

яс