Беларуская Служба

Міхаіл Падаляк: Атакі на Кіеў – гэта спроба схіліць Кіеў да перамоваў на расійскіх умовах

31.05.2023 18:35
Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што на фоне прайграных баёў на фронце Расія спрабуе паказаць, што ў яе яшчэ ёсць тэхнічная моц, і таму ўзмацняе атакі на Кіеў.
Obraz po nocnym ataku rakietowym na Kijów
Obraz po nocnym ataku rakietowym na KijówPAP/EPA/Oleh Pereverziev

Апошнімі днямі расійскія атакі на ўкраінскую сталіцу ўзмацніліся, у асноўным агрэсар выкарыстоўвае беспілотнікі.

Атакі – гэта своеасаблівая дэзынфармацыя, якая мае на мэце схіліць Кіеў да перамоваў на расійскіх умовах, гаворыць Падаляк:

– У іх адна канкрэтная мэта – не прайграць вайну, а для гэтага трэба засцерагчы сябе ад канкрэтных наступальных дзеянняў Украіны. Таму такімі выпадамі трэба псіхалагічна ўздзейнічаць на Украіну і нашых партнёраў. Пастаянна дэстабілізуюць асабліва сталічны рэгіён. А таксама ўздзейнічаць прапагандай на еўрапейцаў і амерыканцаў, каб пераканаць іх, што працяглы канфлікт ускладняе дапамогу Украіне.

Міхаіл Падаляк кажа, што Украіна і свет павінны ігнараваць такія маніпуляцыі. Трэба ўмацоўваць Украіну ў вайсковым плане, цяпер патрэбна сучасная авіяцыя, падкрэслівае ён. Мэта будучага контрнаступу – вызваленне акупаваных тэрыторый, кажа дарадца прэзідэнта.

IAR/вх