Беларуская Служба

Партугалія выпрабоўвае чатырохдзённы працоўны тыдзень

02.06.2023 15:00
У праграме возьмуць удзел 20 тысяч чалавек.
Сцяг Партугалііsomorgado/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Партугаліі запусціў пілатажны праект чатырохдзённага працоўнага тыдня. Спачатку яго правераць каля 20 тысяч работнікаў паведамляе dziennik.pl
Па словах міністра працы, салідарнасці і сацыяльнага забеспячэння Аны Мэндэс Гаджыньё, у агульнай складанасці 46 кампаній, як дзяржаўных, так і прыватных, далучыліся да эксперыментальнай праграмы.

«Чатыры з іх – буйныя прадпрыемствы, дзе працуюць больш за 1 тыс. чалавек», – сказала кіраўнік Мінпрацы.

З сакавіка ў Партугаліі міністэрства працы разам з некаторымі прадпрымальнікамі аналізуе ўмовы і чаканыя наступствы ўвядзення чатырохдзённага працоўнага тыдня.

Яна адзначыла, што праект у Партугаліі можа быць папоўнены рашэннямі, прынятымі ў іншых еўрапейскіх краінах, дзе ўжо ўведзены правілы, якія дазваляюць людзям працаваць у сістэме чатырохдзённага працоўнага тыдня, напрыклад, у Вялікабрытаніі ці Ісландыі.

яс