Беларуская Служба

На некаторых апорах Крымскага моста з'явіліся расколіны

02.06.2023 17:19
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк раней выказаў здагадку аб магчымасці дзеянняў, накіраваных на парушэнне канструкцыі Крымскага моста.
Аўдыё

На некаторых апорах Крымскага моста, які злучае часова акупаваны Крым з Таманскім паўвостравам, з'явіліся расколіны. Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк раней выказаў здагадку аб магчымасці дзеянняў, накіраваных на парушэнне канструкцыі Крымскага моста.

Ваенны эксперт Раман Світань кажа, што няважна, натуральным шляхам зʼявіліся расколіны на апорах моста ці не. На ягоную думку, Украіна павінна скарыстацца пашкоджаннямі і знішчыць мост, бо ён лагістычна важны для расіян і акупант выкарыстоўвае яго ў лагістычных мэтах:

-Чакаючы разбурэння моста па натуральных прычынах, мы можам працягваць назіраць, як па гэтым мосце праходзяць дзясяткі тысяч тон боепрыпасаў. Загінуць тысячы нашых воінаў. Чым раней мы разбурым мост, не чакаючы, пакуль ён абрынецца, тым лепш.

У кастрычніку 2022 года ў выніку выбуху на Крымскім мосце адбылося абвальванне дзвюх палос аўтамабільнага ўчастка і пашкоджанае чыгуначнае палатно.

Тады прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў гэта тэрактам з боку спецслужбаў Украіны. Украінскі бок наўпрост не пацвердзіў, што мае дачыненне да падрыву моста, але неаднаразова заяўляў, што Крымскі мост зʼяўляецца законнай мэтай для іх войскаў.

Крымскі мост быў здадзены ў 2019 годзе.

ав