Беларуская Служба

Пасланнік Папы рымскага знаходзіцца з візітам ва Украіне

05.06.2023 18:01
Як паясняе Ватыкан, Папа Францішак не губляе надзею на распачацце мірнага працэсу.
Матэа Марыя ДзупіАўтар: Quirinale.it, Attribution, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=87504695

У панядзелак і аўторак Украіну наведае папскі пасланнік кардынал Матэа Дзупі. У Ватыкане заявілі, што гэта чарговая спроба Папы рымскага змякчыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай.

«Асноўная мэта ініцыятывы – выслухаць пазіцыі ўкраінскіх уладаў па магчымасці спынення канфлікту і зрабіць крокі для зняцця напружанасці», – гаворыцца ў заяве Ватыкана.

Як заявіў прэс-сакратар Ватыкана Матэа Бруні, крок прадыктаваны надзеяй Святога Айца на распачацце мірнага працэсу.

IAR/аз