Беларуская Служба

Сёлета колькасць авіяпасажыраў вырасце да 4,35 мільярда

05.06.2023 19:01
Чысты прыбытак ад перавозак павінен скласці амаль 10 мільярдаў долараў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета авіякампаніі ў свеце перавязуць 4,35 мільярда пасажыраў, ацэньвае Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту IATA. Гэта аналагічна вынікам з 2019 года. Чакаецца, што авіякампаніі дасягнуць чыстага прыбытку ў памеры амаль 10 мільярдаў долараў – удвая больш, чым складаюць папярэднія ацэнкі.

Рост прыбытку звязаны са зняццем абмежаванняў на перамяшчэнне ў Кітаі. Паводле Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту таксама страты ўдвая меншыя, чым меркавалася раней, і складаюць больш за 3,5 мільярда долараў.

IAR/аз