Служба бяспекі Украіны выявіла ў Харкаве на паўночным усходзе краіны расійскую агентурную сетку, якая збірала інфармацыю пра размяшчэнне ўкраінскіх войскаў.
«Злачынцы збіралі аператыўную інфармацыю аб размяшчэнні ўмацаванняў і маршрутах перамяшчэння ваеннай тэхнікі УСУ, у тым ліку, з выкарыстаннем чыгуначных шляхоў. У спецзадачы варожай агентуры ўваходзіў таксама збор кампраматаў на вайскоўцаў», – паведаміла СБУ.
Паводле яе, агенты асабліва цікавіліся супрацоўнікамі вайсковых прызыўных камісій. Гэтыя звесткі былі ім патрэбныя для спроб вярбоўкі і падрыхтоўкі інфармацыйных аперацый супраць Украіны. Агенты, якія працавалі на расійскую выведку, таксама фіксавалі наступствы варожых абстрэлаў і перадавалі дадзеныя расіянам.
СБУ затрымала чатыры асобы па месцы жыхарства. «Яны збіралі інфармацыю шляхам аб'езду мясцовасці і вызначэння месцаў базавання войскаў і месцаў нанясення расійскіх авіяўдараў», – паведамілі ў СБУ. У затрыманых канфіскавалі тэлефоны і кампутары.
PAP/аз