«Былыя вайскоўцы ПВК «Вагнер» зараз сапраўды прысутнічаюць на тэрыторыі ўсходняй групоўкі войскаў. Яны ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях. У прыватнасці, яны паступаюць з тэрыторыі Беларусі, дзе былі іх лагеры. Цяпер іх расфарміроўваюць. Гэтыя вайскоўцы паступаюць у розныя падраздзяленні – частка з іх адпраўляецца ў Афрыку, некаторыя падпісваюць кантракты з Мінабароны УС РФ і ўдзельнічаюць [у вайне] на розных пасадах, у прыватнасці, на інструктарскіх», – сказаў ён у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».
Еўлаш таксама дадаў, што цяпер найміты ПВК «Вагнер» не нясуць такой пагрозы, як год таму, з-за гібелі іх лідара Яўгена Прыгожына.
Таксама аб тым, што «вагнераўцы» зʼяўляюцца на фронце, у тым ліку ў раёне Бахмута, амерыканскаму тэлеканалу CNN распавёў адзін з украінскіх аператараў дронаў. Паводле яго слоў, расійскае камандаванне з дапамогай наймітаў хоча кампенсаваць недахоп вайскоўцаў на гэтым участку фронту.
Тым не меней, нельга недаацэньваць пагрозу, якую нясуць вагнераўцы, якія засталіся яшчэ ў Беларусі, – падкрэслівае еўрадэпутатка ад Польшчы Анна Фатыга. Яна дадае, што яна і яе калегі працяглы час казалі ў ЕС пра гэтую пагрозу.
Дэпутат Анна Фатыга нагадала пра злачынствы расійскіх наймітаў на ўсходзе Украіны, яшчэ да поўнамаштабнага нападу Расіі, а таксама на іншых кантынентах, у тым ліку ў Афрыцы.
«Гэта была злачынная дзейнасць, накіраваная на дэстабілізацыю», – сказала еўрадэпутатка. Яна звярнула ўвагу на тое, што ў Беларусі раней былі інцыдэнты з удзелам вагнераўцаў і што менавіта дзякуючы сувязям з наймітамі рэжым Лукашэнкі прыцягваў мігрантаў для выкарыстання іх у гібрыднай вайне. Экс-міністр замежных спраў Польшчы заявіла, што гэтая пагроза не знікла.
- Група «Вагнера» усё яшчэ існуе, у яе неакрэслены статус, але яна ўсё яшчэ функцыянуе. Нягледзячы на адсутнасць камандзіраў – Прыгожына і Уткіна, яна дзейнічае. Мы не ведаем, ці колькасць наймітаў зменшыцца, ці іх накіруюць выконваць іншыя задачы. Такая неакрэсленая структура, калі невядома, каму яны падпарадкоўваюцца, спрыяе іх ролю ў гібрыднай вайне, яна можа пашыраць дэзынфармацыю.
Сёння былая кіраўнік польскага МЗС арганізавала канферэнцыю аб пагрозах з боку групы «Вагнера» з удзелам міжнародных экспертаў.
UNIAN/IAR/нг