Беларуская Служба

Прадстаўнік ВПС Украіны: Расія выкарыстоўвае больш беспілотнікаў, будучая зіма будзе рэкорднай

09.10.2023 11:04
Толькі ў верасні Расія выкарыстала супраць Украіны 500 беспілотнікаў.
Жыхары аднаго з гарадоў у Мар'інскім раёне Данецкай вобласці ў бамбасховішчы PAP/Yevhen Titov

Толькі ў верасні Расія выкарыстала супраць Украіны 500 беспілотнікаў, гэта значыць палову колькасці, якое выкарыстоўвалася восенню і зімой мінулага года, заявіў у панядзелак прэс-сакратар ВПС Юрый Ігнат, прагназуючы, што зімой Расія ўзмоцніць атакі на ўкраінскую інфраструктуру і выкарыстае рэкордную колькасць беспілотнікаў.

«За шэсць месяцаў ацяпляльнага сезона 2022/2023 гг. выкарыстана больш за тысячу шахедаў. Цяпер за месяц (у верасні) у нас ужо 500», – сказаў Ігнат у эфіры ўкраінскага тэлебачання.

СМІ прыводзяць яго ацэнку, што зімой варта чакаць «рэкордных» абстрэлаў з іранскіх беспілотнікаў. «Гэтая восень і зіма будуць рэкорднымі па выкарыстанні шахедаў», – цытуе Ігната агенцтва Уніан.

Па дадзеных Амерыканскага інстытута вывучэння вайны (ISW), Ігнат ацаніў, што Расія павялічвае вытворчасць беспілотнікаў шахед на сваёй тэрыторыі, але ўсё яшчэ залежыць ад Ірана ў пастаўках тэхналогій і кампанентаў.

ав

Бліжэй да зімы Украіне зноў пагражае энергетычны тэрор з боку РФ

08.10.2023 16:23
Расія можа выкарыстоўваць для нанясення масіраваных удараў па Украіне ракеты х-101, х-55 і х-555.