Беларуская Служба

Зяленскі да НАТА: ХАМАС і Расія аднолькавае зло, тэрору нельга даваць шанцаў

09.10.2023 17:01
Таксама Зяленскі звязаў Іран з уварваннем ва Украіну і нападам на Ізраіль.
.
.PAP/EPA/Liselotte Sabroe

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступу на паседжанні Парламенцкай асамблеі НАТА ў Капенгагене заклікаў да аб’яднання і барацьбы з тэрарызмам, параўнаўшы тактыку ХАМАС у Ізраілі з тактыкай Расіі, якую яна выкарыстоўвае супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

У сваёй прамове Зяленскі сказаў, што ХАМАС і Расія выкарыстоўваюць аднолькавую тактыку, і што ізраільскія журналісты, якія былі ва Украіне і былі сведкамі наступстваў расійскіх зверстваў, цяпер бачаць тое ж самае ў сваёй краіне.

«Тое ж зло, з той толькі розніцай, што гэта тэрарыстычная арганізацыя, якая напала на Ізраіль, а тут – тэрарыстычная дзяржава, якая напала на Украіну», – сказаў Зяленскі, выступаючы па відэасувязі.

Таксама Зяленскі звязаў Іран з уварваннем ва Украіну і нападам на Ізраіль. Ён падкрэсліў, што Іран «не можа сказаць, што не мае дачынення да таго, што адбываецца ва Украіне», калі прадае Расіі беспілотнікі «Шахед», і што ён не можа сцвярджаць, што «не мае дачынення да таго, што адбываецца ў Ізраілі», калі яго чыноўнікі заяўляюць аб падтрымцы ХАМАС.

«Як далёка можа зайсці такое зло? Не далей, чым мы дазваляем. Наша адзінства павінна і можа спыніць зло. Наша жаданне міру, а не іх жаданне крыві, павінна вызначаць, як жыве свет. Нашы правілы, заснаваныя на міжнародным праве і а не іх спробы зрабіць смерць правілам», – дадаў Зяленскі.

ав