Беларуская Служба

У Расіі не пачнуць новай хвалі мабілізацыі да выбараў прэзідэнта – брытанская разведка

10.10.2023 11:29
«Выбарчая кампанія Пуціна будзе засяроджвацца на тэме Расіі як асобнай цывілізацыі».
Мабілізацыя ў Расіі Foto: PAP/Abaca

Крэмль будзе спрабаваць мінімізаваць непапулярныя палітычныя крокі пры падрыхтоўцы да выбараў прэзідэнта Расіі, таму, верагодна, не будзе праводзіць новай хвалі мабілізацыі да сакавіка 2024 года, паведаміла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі са спасылкай на дадзеныя разведкі.

Як лічаць у брытанскай разведцы, выбарчая кампанія расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна неафіцыйна пачнецца ў лістападзе 2023 года. І хаця выбары ў Расіі падвяргаюцца ўмяшанню і кантролю з боку Крамля, яны застаюцца асноўным інструментам палітычнай легітымізацыі.

«Выбарчая кампанія Пуціна будзе засяроджвацца на тэме Расіі як асобнай цывілізацыі, якая не мае патрэбы ў абароне ад знешніх ворагаў – наратыў, які часта выкарыстоўваецца для апраўдання дзеянняў дзяржавы і ўмацавання ўлады Пуціна», – адзначылі ў Мінабароны Вялікабрытаніі.

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны старшы лейтэнант Андрэй Юсаў на днях заявіў, што мабілізацыя ў Расіі працягваецца на пастаяннай аснове, прычым жыхароў Масквы яна ў асноўным абыходзіла бокам, аднак у будучыні гэта закране і іх, зазначае «Карэспандэнт».

вс