Беларуская Служба

Эстонія гатовая адмовіцца ад субсідый ЕС у выпадку ўступлення Украіны

10.10.2023 17:01
Талін гатовы страціць доступ да фондаў абʼяднання, мэта якіх – дапамога эканомікам менш заможных краін ЕС - прэм'ер-міністр Эстоніі.
Tallin, stolica Estonii
Tallin, stolica Estoniishutterstock.com

Эстонія гатовая страціць субсідыі з Еўрапейскага Саюза ў выпадку ўступлення ў ЕС Украіны, заявіла прэм'ер-міністр краіны Кая Калас. Пра гэта піша Financial Times.

Паводле слоў Калас, афіцыйны Талін гатовы ў доўгатэрміновай перспектыве страціць доступ да фондаў абʼяднання, мэта якіх – дапамога эканомікам менш заможных краін ЕС. У той жа час яна выказала меркаванне, што гэта адбудзецца не адразу.

Аналіз ЕС паказаў, што з улікам цяперашняй бюджэтнай структуры Украіна атрымае права на амаль 186 млрд еўра датацый на працягу сямі гадоў, што ператворыць шэсць краін, у тым ліку Эстонію, з нета-атрымальнікаў сродкаў ЕС у нета-плацельшчыкаў у бюджэт.

Кая Калас заклікала іншыя краіны Еўрасаюза пачаць працу над бюджэтнымі рэформамі, якія даюць магчымасць ЕС прымаць новых членаў.

вс