Расійская армія з дапамогай артылерыі інтэнсіўна абстрэльвае Аўдзееўку. Жорсткія баі працягваюцца на поўнач і поўдзень ад горада. Як паведаміў украінскім СМІ адзін з вайскоўцаў, якія стаяць на ўчастку фронту, прылеглым да Аўдзееўкі, Яўген Іеўлеў, расіяне канцэнтруюць там сілы, атакуюць і перакідваюць тэхніку. Украінскі вайсковец дадаў, што толькі за апошнія гадзіны ў гэтым кірунку было заўважана каля 60 расійскіх адзінак тэхнікі, у тым ліку танкі і пускавыя ўстаноўкі «Сонцапёк».
Паводле аналітыкаў амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны, расійскія атакі ў раёне Аўдзееўкі накіраваныя на аслабленне ўкраінскага наступу на поўдні краіны ў Запарожскай вобласці ў раёне вёскі Робатына.
яс