Беларуская Служба

Амбасадар ЗША ў НАТА: Падтрымка Ізраілю не будзе адбывацца за кошт дапамогі Украіне

11.10.2023 10:01
Узбраенне Украіны – адна з тэм двухдзённай сустрэчы міністраў абароны краін Паўночнаатлантычнага альянсу, якая пачалася сёння ў Бруселі.
Амбасадар ЗША ў НАТА Джуліян Смітtwitter.com/t@USAmbNATO

Амерыканская вайсковая падтрымка Ізраілю не будзе адбывацца за кошт дапамогі Украіне. У гэтым запэўніла амбасадар ЗША ў НАТА Джуліян Сміт.

Мы не чакаем ніякіх збояў у гэтым пытанні, падкрэсліла пасол:

- Злучаныя Штаты здаўна падтрымліваюць бяспеку Ізраіля. Я мяркую, што ЗША змогуць працягваць засяроджвацца на сваім партнёрстве з Ізраілем, адначасова выконваючы свае абавязацельствы працягваць падтрымліваць Украіну, якая абараняе сваю тэрыторыю і ўсе каштоўнасці, якія важныя для НАТА ў цэлым.

Узбраенне Украіны – адна з тэм двухдзённай сустрэчы міністраў абароны краін Паўночнаатлантычнага альянсу, якая пачалася сёння ў Бруселі.
яс