Беларуская Служба

СБУ ўстанавіла асобы, якія навялі расійскі «Іскандэр» на сяло Граза ў Харкаўскай вобласці

11.10.2023 10:43
53 чалавек загінулі ў выніку ўдару Расіі па кафэ ў вёсцы Граза.
-
Прэс-сакратар СБУ Арцём ДзехцярэнкаСБУ

Злачынцы - двое мясцовых жыхароў - гэта Уладзімір Мамон і яго малодшы брат Дзмітрый Мамон, якія падчас акупацыі рэгіёну перайшлі на бок Расіі, паведаміў прэс-сакратар СБУ Арцём Дзехцярэнка.

Здраднікі Украіны разам з сем'ямі збеглі ў Расію. Адтуль сфарміравалі ўласную сетку інфарматараў на тэрыторыі Украіны. Выкарыстоўвалі сваякоў, суседзяў і знаёмых з дэакупаваных гарадоў Харкаўшчыны.

Браты Мамон абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча.

яс