Беларуская Служба

Міжнародны фонд для Украіны сабраў больш за 120 мільёнаў долараў для Украіны

11.10.2023 17:22
«Мы ў жаху ад таго, што адбываецца ў Ізраілі, але барацьба ва Украіне працягваецца. І Пуцін не можа яе перамагчы». 
Ілюстрацыйны здымакWatcharisma/Shutterstock

Aбсталяванне для размінавання і для пераправы праз рэкі, абсталяванне для падтрымання транспартных сродкаў у спраўным стане, інструменты для стварэння ўмацаванняў для абароны ключавых аб'ектаў інфраструктуры Украіны - на ўсё гэта будуць выдаткаваныя грошы з апошняга пакета дапамогі Украіне.

«Наша падтрымка застаецца нязменнай. Мы не дазволім адцягнуць сябе. Мы ў жаху ад таго, што адбываецца ў Ізраілі, але барацьба ва Украіне працягваецца. І Пуцін не можа яе перамагчы», — заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі Грант Шапс у эфіры BBC.

Фонд быў створаны ў мінулым годзе. Ён знаходзіцца пад кіраваннем брытанцаў, а яго членамі з'яўляюцца: Нарвегія, Нідэрланды, Швецыя, Ісландыя, Данія і Літва. Да гэтага часу сабрана больш за 900 мільёнаў долараў.

яс