Беларуская Служба

Пашкоджаны карабел Чарнаморскага флоту РФ «Павел Дзяржавін»

12.10.2023 13:44
«Павел Дзяржавін» 11 кастрычніка атрымаў пашкоджанні ў Чорным моры паблізу акупаванага Севастопаля.
Ілюстрацыя Фото: shutterstock.com / Olga.Reshetnyak

Карабель Чарнаморскага флота РФ «Павел Дзяржавін» 11 кастрычніка атрымаў пашкоджанні ў Чорным моры паблізу акупаванага Севастопаля, – паведамляе прэс-сакратар Ваенна-марскіх сіл УСУ, капітан 3-га рангу Дзмітрый Пляцянчук.

Прадстаўнік украінскіх ВМС удакладніў, што «Павел Дзяржавін» з'яўляецца караблём расійскага флоту, хоць раней украінскі флот меў карабель з такой жа назвай.

Раней СМІ і Telegram-каналы паведамілі, што на знешнім рэйдзе Севастопаля па невядомых прычынах падарваўся патрульны карабель Чарнаморскага флота Расіі «Павел Дзяржавін».

Як паведамілі тэлеграм-каналу «Крымскі вецер» падпісчыкі, каля 10 гадзін раніцы быў чутны гук выбуху. На канале выказалі здагадку, што патрульны карабель «Павел Дзяржавін» праекта 22160 тыпу «Васіль Быкаў» мог падарвацца на міне, таму што днём у моры каля Севастопаля быў зафіксаваны мінны тральшчык.

radiosvoboda.org/ez