Беларуская Служба

Чарговы беспілотнік упаў у Румыніі. Гэтым разам не абышлося без выбуху

12.10.2023 15:25
Паводле румынскіх уладаў, і на гэты раз няма доказаў таго, што беспілотнік быў нацэлены менавіта на Румынію, таму пра нападзенне на краіну НАТА гаворкі не ідзе.
БПЛА "Шахед" Фото: //static.prsa.pl/093586a5-297a-4438-8dd9-0c1cdb93bd0c.file

Чарговы расійскі беспілотнік разбіўся ў румынскай частцы дэльты Дуная, недалёка ад мяжы з Украінай. Гэта ўжо трэці беспілотнік РФ, які ўпаў на румынскую тэрыторыю за апошнія некалькі тыдняў падчас расійскіх атак на дунайскі перавалачны порт у Ізмаіле.

Прэс-сакратар Мінабароны Румыніі генерал Канстанцін Спіну напісаў, што абломкі беспілотніка знайшлі раніцай, 12 кастрычніка ў трох кіламетрах ад гораду Плауру. На месцы высветлілася, што апарат упаў на газон.

Румынскія вайскоўцы в выявілі варонку, якая сведчыць аб тым, што на гэты раз беспілотнік выбухнуў пры сутыкненні з зямлёй. На шчасце, гэта было далёка ад жылых дамоў. Паводле румынскіх уладаў, і на гэты раз няма доказаў таго, што беспілотнік быў нацэлены менавіта на Румынію, таму пра нападзенне на краіну НАТА гаворкі не ідзе.

Нагадаем, украінскі Ізмаіл фактычна знаходзіцца на мяжы з Румыніяй і на працягу некалькіх тыдняў рэгулярна падвяргаецца атакам расійскіх беспілотнікаў. Там месціцца дунайскі порт, задзейнічаны ў траспарціроўцы збожжа.

iar/эж


Міністэрства абароны Вялікабрытаніі: Вайна ва Украіне паглыбіла партнёрства Расіі з Іранам

09.10.2023 13:02
Міжнародная ізаляцыя вымусіла Расію перанакіраваць свае знешнепалітычныя намаганні на раней менш жаданыя партнёрскія адносіны.