Беларуская Служба

Расіяйскія акупанты зацята штурмуюць Аўдзееўку

13.10.2023 11:11
У выніку атак, якія вядуцца на працягу некалькіх дзён, расіяне крыху прасунуліся на флангах у раёне Аўдзееўкі.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/GeneralStaff

Расійскія акупанты атакуюць Аўдзееўку на Данбасе. За апошнія дні яны занялі там больш за 4 квадратныя кіламетры тэрыторыі на поўнач і поўдзень ад гораду.

У выніку атак, якія вядуцца на працягу некалькіх дзён, расіяне крыху прасунуліся на флангах у раёне Аўдзееўкі. Яны спрабуюць акружыць горад. Атакі працягваюцца без перапынку, падкрэслівае кіраўнік ваеннай адміністрацыі Аўдзееўкі Віталь Барабаш:

-Сітуацыя вельмі напружаная, праціўнік штурмуе пазіцыі, абстрэльвае як сілы на флангах, так і сам горад з артылерыі, градаў, мінамётаў і авіяцыі, выкарыстоўвае паўтонныя кіраваныя авіябомбы. Акупанты нясуць страты. Па наяўных дадзеных, там страцілі каля 50 адзінак бронемашын.

Да вайны Аўдзееўка была горадам з больш чым 30 тысячамі жыхароў. Горад месціцца на ўскраіне Данецка, нягледзячы на ​​гэта, расіянам дагэтуль не ўдалося яго захапіць.

iar/эж