Беларуская Служба

45 гадоў таму кардынал Караль Вайтыла быў абраны на Апостальскі пасад

16.10.2023 07:01
Ва ўрачыстасцях, якія з гэтай нагоды адбудуцца ў Ватыкане, прымае ўдзел прэзідэнт Анджэй Дуда.
Польская прэзідэнцкая пара ля магілы святога Яна Паўла ІІ/архіўны здымакFoto: KPRP/Grzegorz Jakubowski

Прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам у Ватыкане, дзе прыме ўдзел у святкаванні 45-й гадавіны абрання Караля Вайтылы на Апостальскі пасад. Раніцай Імшу ля магілы Яна Паўла ІІ у Ватыканскіх пячорах будзе служыць кракаўскі мітрапаліт арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі.

У сваю чаргу прэзідэнт Анджэй Дуда возьме ўдзел ва ўрачыстай імшы ў саборы Святога Пятра а 15-й гадзіне. Яе будзе служыць арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, а казанне прамовіць кардынал Гжэгаж Рысь.
Вечарам прэзідэнт возьме ўдзел ва ўрачыстым канцэрце падзякі за пантыфікат святога Яна Паўла ІІ у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме.

Перад вылетам у Рым прэзідэнт сказаў, што для яго гэта асаблівая паездка.
«Візіт мае падвойны характар: з аднаго боку, дзяржаўны, але і рэлігійны. Усе мы добра ведаем, што гэта 45-я гадавіна абрання нашага кракаўскага кардынала Святым Айцом, Папам у 1978 годзе», – сказаў Анджэй Дуда.

16 кастрычніка 1978 года стала гістарычнай датай для Каталіцкага Касцёла. У гэты дзень папам упершыню быў абраны паляк, яго пантыфікат працягваўся больш за 26 гадоў і стаў трэцім па працягласці пантыфікатам у гісторыі.

IAR/аз

Палякі па ўсім свеце адзначаюць Папскі дзень

15.10.2023 13:13
Святкаванне Папскага дня суправаджаецца, сярод іншага, штогадовым царкоўна-грамадскім зборам сродкаў на адукацыйныя стыпендыі для маладых і таленавітых дзяцей.