Сёння раніцай у Паўночным моры па пакуль нявысветленых прычынах адбылося сутыкненне польскага балкера Polesie і брытанскага невялікага таварнага судна Verity. Брытанскае судна патанула. На моры працягваецца ратавальная акцыя. Адзін член каманды з сямі чалавек з брытанскага судна выратаваўся і цяпер знаходзіцца на борце польскага балкера. Астатніх шасцярых шукаюць марскія ратавальнікі.
Польскае марское параходства, якое з’яўляецца ўладальнікам судна Polesie, паведаміла, што сутыкненне адбылося ў Нямецкай бухце ля вострава Гельгаланд у адкрытым моры. Польскі балкер ішоў з Гамбурга ў іспанскую Ля-Карунью. У сваю чаргу брытанскае судна следавала ў Брэмергафену ў Імінгем у Вялікабрытаніі.
На борце польскага судна – 22 члены каманды, якія знаходзяцца ў бяспецы.
Балкер Polesie уведзены ў эксплуатацыю ў 2010 годзе. Яго даўжыня – 190 м, а шырыня – 29 м. У сваю чаргу судна Verity намнога меншае: яго даўжыня складае 91 м, а шырыня – 14 м.
вс