Беларуская Служба

Расія страціць палову сваёй долі на сусветным рынку газу і 60 млрд долараў – прагноз

24.10.2023 18:02
У 2022 годзе трубаправодны экспарт з Расіі ў Еўропу скараціўся амаль напалову.
«Газпром»Shutterstock.com/BalkansCat

Доля Расіі ў міжнародным гандлі газам да 2030 года ўпадзе ўдвая ў параўнанні з 2021 годам, а даход ад продажу расійскага газу да канца гэтага дзесяцігоддзя скароціцца на 60 млрд долараў. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Міжнароднага энергетычнага агенцтва.

Так, прагноз агенцтва прадугледжвае, што доля Расіі ў міжнародным гандлі газам, які складаў 30% у 2021 годзе, упадзе да 15% да 2030 года. Чыстая выручка ад продажу газу ўпадзе з прыкладна 100 млрд долараў у 2021 годзе да менш як 40 млрд долараў у 2030 годзе.

У 2022 годзе трубаправодны экспарт з Расіі ў Еўропу скараціўся амаль напалову, а будаўніцтва новых газаправодаў з Расіі ў Кітай з'яўляецца немэтазгодным, паколькі прагноз попыту ў КНР не прадугледжвае значнага росту.

вс