Беларуская Служба

508 украінскіх дзяцей забілі расіяне

24.10.2023 19:01
19 тыс. 500 дзяцей расійскія захопнікі дэпартавалі ці прымусова перамясцілі.
 -
Дзеці - ахвяры вайныFB/Генеральний штаб ЗСУ

508 украінскіх дзяцей забілі расіяне, такія трагічныя лічбы апублікаваў Офіс генпракурора Украіны. Толькі паводле афіцыйнай інфармацыі яшчэ 1 тыс. 138 непаўналетніх атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 19 тыс. 500 дзяцей расійскія захопнікі дэпартавалі ці прымусова перамясцілі. Пра лёс 1 тыс. 779 дзяцей няма ніякай інфармацыі.

Украінскі бок падкрэслівае, што гэта – не канчатковыя лічбы, таму што складана збіраць інфармацыю на акупаваных альбо вызваленых тэрыторыях.

вс