Беларуская Служба

Канфлікт у Ізраілі не паўплывае на нашу падтрымку Украіны – канцлер Германіі

24.10.2023 20:44
Цяпер Германія зʼяўляецца другім пасля ЗША пастаўшчыком ваеннай дапамогі Украіне.
Канцлер Германіі Олаф ШольцPAP/EPA/RONALD WITTEK

Канцлер Германіі Олаф Шольц сказаў, што яго краіна працягне падтрымку Украіны, нягледзячы на канфлікт у Ізраілі. Кіраўнік нямецкага ўраду запэўніў аб дапамозе падчас нямецка-ўкраінскага бізнес-форуму ў Берліне, у якім прыняў удзел прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль. У ім таксама дыстанцыйна ўдзельнічаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Цяпер Германія зʼяўляецца другім пасля ЗША пастаўшчыком ваеннай дапамогі Украіне.

Олаф Шольц таксама паведаміў, што зараз рыхтуецца зімовы пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму ў 1 млрд 400 млн еўра. Як мяркуецца, у яго, сярод іншага, увойдуць сістэмы СПА Patriot, Iris-T6, ЗСУ Gepard і іншая зброя ды тэхніка.

Пасля нападу палестынскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС на Ізраіль Олаф Шольц стаў першым кіраўніком замежнага ўраду, які вылецеў у Тэль-Авіў.

вс